24 і 25 сьнежня цэлебрацыю ўрачыстых сьвятых імшаў у двух менскіх касьцёлах узначаліць мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
24 снежня
Архікатэдральны касьцёл Найсьвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9)
• 19:00 — сьв. імша-пастэрка (на польскай мове)
• 21:00 — сьв. імша-пастэрка (на беларускай мове). У цэлебрацыі возьме ўдзел Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч
25 сьнежня
Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены (Чырвоны касьцёл, пл. Незалежнасьці)
• 11:00 — урачыстая сьв. імша (на беларускай мове)
• 13:00 — урачыстая сьв. імша (на польскай мове)
Жывыя трансьляцыі ўрачыстых сьвятых імшаў можна паглядзець на партале Catholic.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Касабуцкі анансаваў набажэнствы з удзелам мітрапаліта КандрусевічаАпрача таго, 24 сьнежня, а 21:45, адбудзецца трансьляцыя («Беларусь-1», «Беларусь-24») сьвятой імшы-пастэркі з магілёўскага катэдральнага касьцёла Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьвятога Станіслава.
Цэлебрацыю ўзначальвае біскупскі вікарый для гораду Магілёва і Магілёўскай вобласьці біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB.
23:45 — сьвятая імша-пастэрка. Уключэньне з ватыканскай базылікі сьвятога Пятра. Цэлебрацыю ўзначальвае Папа Францішак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская тэлевізія не пакажа на Каляды зварот каталіцкага герарха — упершыню ад абвяшчэньня незалежнасьціРасклад грэка-каталіцкіх набажэнстваў
24 сьнежня
Парафія Праведнага Язэпа і парафія сьв. Мікалая Цудатворца
(капліца Душпастырскага цэнтра сьв. Язэпа, вул. Арджанікідзэ, 6)
- 18:30 — Вячэрня зь літургіяй сьв. Васіля Вялікага, дзяленьне каляднай просьвірай
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
(капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Сьнежны, 7)
- 18:30 — Вячэрня зь літургіяй сьв. Васіля Вялікага, дзяленьне каляднай просьвірай
Парафія Святога Духа
(касцёл св. Сымона і св. Алены, ніжні храм)
- 18.30 — Вячэрня зь Літургіяй св. Васіля Вялікага, дзяленьне каляднай просьвірай
25 снежня
Парафія Праведнага Язэпа і парафія св. Мікалая Цудатворца
(капліца Душпастырскага цэнтру св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ, 6)
- 12:00 — Боская літургія Раства Хрыстовага, каляднае сьвяткаваньне
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
(капліца Душпастырскага цэнтру, зав. Сьнежны, 7)
- 10:00 — Боская літургія Раства Хрыстовага, каляднае сьвяткаваньне
Парафія Сьвятога Духа
(касьцёл сьв. Сымона і св. Алены, ніжні храм)
- 11:00 — Боская літургія Раства Хрыстовага, каляднае сьвяткаваньне.