Паводле Кіку, такое рашэньне ён прыняў пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Ігарам Дадонам, які завяршае свой тэрмін на гэтай пасадзе, і сьпікерам парлямэнту Зінаідай Грэчаный. Неабходнасьць адстаўкі кіраўнік кабінэту абгрунтаваў тым, што яна будзе спрыяць правядзеньню датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. «Выбары — гэта заданьне, якое мы лічым прыярытэтным для вяртаньня краіны да нармальнага жыцьця», — сказаў Кіку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэст у Малдове: выйсьці на вуліцу заклікала абраная прэзыдэнтка Мая Санду
Заява прагучала за дзень да заканчэньня паўнамоцтваў прарасейскага прэзыдэнта Ігара Дадона. У чацьвер, 24 сьнежня, прысягу ў якасьці кіраўніка дзяржавы прынясе праэўрапейскі палітык Мая Санду. Як піша Інтэрфакс, менавіта Санду дамагалася адстаўкі ўраду з мэтай датэрміновых выбараў.
На пачатку сьнежня да пазачарговых выбараў заклікалі ўдзельнікі шматтысячных пратэстаў у Кішынэве. Іх незадаволенасьць выклікаў ухвалены дэпутатамі законапраект аб пераходзе кантролю за выведнымі службамі ад прэзыдэнта да парлямэнту. Прыняцьце законапраекту назвалі спробай узмацніць пазыцыі заканадаўчага органу, у якім нязначную перавагу маюць сацыялісты, якія падтрымліваюць Дадона.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм'ерам Малдовы стаў былы дарадца прарасейскага прэзыдэнтаЦяпер, пасьля адстаўкі кабінэту, Мая Санду можа распусьціць парлямэнт — у выпадку дзьвюх няўдалых спробаў прызначыць новага прэмʼера.