Чэхія падоўжыла рэжым надзвычайнай сытуацыі праз пандэмію да 22 студзеня

Прага, плошча Вацлава, сьнежань 2020 г.

Парлямэнт Чэхіі 22 сьнежня ўхваліў падаўжэньне на 30 дзён (да 22 студзеня) надзвычайнага становішча, якое павінна было скончыцца 23 сьнежня.

Паводле стану на 18 сьнежня рэстараны, бары, гатэлі і крытыя спартовыя пляцоўкі, якія адкрыліся тры тыдні таму, было загадана закрыць. Аднак крамы і сэрвісы застаюцца адкрытымі.

Камэнданцкая гадзіна дзейнічае з 23-й да 5-й гадзіны раніцы. Грамадзкія сходы абмежаваныя да шасьці чалавек у памяшканьні. Ужываць алькаголь на сьвежым паветры забаронена.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекары думалі, што COVID-19 даволі бясшкодны для маладых людзей. Яны памыляліся

Маскі неабходна працягваць насіць ва ўсіх памяшканьнях і на вуліцах, калі нельга захаваць адлегласьць два мэтры паміж людзьмі.

Школьныя зімовыя вакацыі таксама былі падоўжаныя: 18 сьнежня дзеці правялі апошні дзень у школе, куды вернуцца ў студзені.

Улады Чэхіі 21 сьнежня паведамілі пра 7860 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам, у выніку чаго агульная колькасьць выпадкаў інфэкцыі склала 635 414. Памерлі ад COVID-19 у краіне 10 562 чалавекі.