Палітвязень Ігар Лосік працягвае галадоўку ў Жодзінскай турме № 8.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга», адзначаючы, што Ігар адчувае сябе адносна нармальна і на здароўе пакуль ня скардзіцца.
«Калі хто-небудзь думае, што я адмоўлюся ад галадоўкі, то пасьля апошніх навін ад сям’і я яшчэ больш рашуча настроены ісьці да канца. За сваю сямʼю я гатовы і памерці. Я не спыню галадоўку да зьняцьця абвінавачаньняў альбо вызваленьня мяне з-пад варты», — цытуе допіс Ігара Лосіка тэлеграм-канал.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзеля магчымасьці зноў абняць дачку я гатовы ісьці да канца». Палітвязень Ігар Лосік напісаў пра сваё галадаваньнеАбаронца Ігара Лосіка 21 сьнежня падаў скаргу на пастанову аб яго новым абвінавачваньні. Сам Ігар Лосік зьвязвае выстаўленьне новага абвінавачаньня выключна са сканчэньнем гранічных тэрмінаў утрыманьня пад вартай на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.