«Хачу зьвярнуцца са словамі ўдзячнасьці да прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і да ўсіх людзей, якія спрыялі таму, каб на Каляды ў Беларусь мог вярнуцца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч», — сказаў Антэ Ёзіч у эфіры тэлеканалу СТБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская тэлевізія не пакажа на Каляды зварот каталіцкага герарха — упершыню ад абвяшчэньня незалежнасьці22 сьнежня міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што Аляксандар Лукашэнка даручыў знайсьці вырашэньне сытуацыі з кіраўніком рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
«Зыходзячы з таго, што ў сілу розных прычын зьявіліся пэўныя праблемныя моманты ў нашых адносінах, папа Рымскі Францішак палічыў магчымым накіраваць свайго пасланца Гуджэроцьці з адпаведным лістом на адрас кіраўніка беларускай дзяржавы. У ім выкладалася просьба, зьвязаная зь вядомай пэрсонай», — патлумачыў чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасланьнік Папы Рымскага перадаў Лукашэнку «трывогу і заклапочанасьць» пантыфіка падзеямі ў БеларусіУ верасьні Тадэвушу Кандрусевічу адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь з Польшчы без тлумачэньня прычыны. Пазьней Аляксандар Лукашэнка, камэнтуючы сытуацыю, заявіў, што мітрапаліт «езьдзіў у Польшчу і атрымліваў кансультацыі».
Таксама ўлады падкрэсьлівалі, што ёсьць пытаньні да грамадзянства каталіцкага герарха, вядзецца праверка.