Цяпер у Расеі жывуць два былыя кіраўнікі дзяржавы — былы прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў і былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, але на Гарбачова дзеяньне дакумэнту не распаўсюджваецца.
Законапраект быў унесены на разгляд Фэдэральнага Сходу самім прэзыдэнтам. У першапачатковых вэрсіях меркавалася, што ў кіраўніка дзяржавы ёсьць тры месяцы пасьля адстаўкі, каб падаць дакумэнты на атрыманьне крэсла ў Савеце Фэдэрацыі, у выніковым дакумэнце тэрмін не рэглямэнтуецца.
Падпісаны закон дазваляе прызначаць у Савет Фэдэрацыі да 30 сэнатараў, сем зь якіх могуць быць прызначаныя пажыцьцёва, а астатнія — на шасьцігадовы тэрмін. Статус сэнатара дазваляе грамадзяніну Расеі ўносіць законы ў Дзярждуму, удзельнічаць у галасаваньнях верхняй палаты парлямэнту, а таксама дае імунітэт ад крымінальнага перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З-за мяжы ніколі нічога добрага не атрымліваецца». Пуцін пра падзеі ў Беларусі