У пікетаваньні меліся ўдзельнічаць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі да 10 чалавек. Актывіст гатовы быў аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікаў і мэдыкаў, калі б масавую акцыю дазволілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне вісеў сьцяг. Каб было відаць, за каго я галасавала». 87-гадовую Лізавету Бурсаву асудзілі за сьцяг на бальконе
Намесьніца старшыні гарадзкой адміністрацыі Ала Галушка адпісала Шанцаву, што «дазволіць пікетаваньне не зьяўляецца магчымым», бо «ня выкананы асноўныя патрабаваньні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах».
З адказу вынікае, што заяўнік месцам для пікету меўся пазначыць стадыён на вуліцы Чалюскінцаў. Яго гарвыканкам вызначыў для масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца грамадзянамі, палітычнымі і грамадзкімі арганізацыямі. Гэта мясьціна знаходзіцца ўбаку ад людных вуліц.
Уладзімер Шанцаў ня ўтойвае, што сваім зваротам хацеў «патроліць» гарадзкую ўладу, бо на такія запыты, на ягоныя думку, чыноўнікі «ня маюць разумнага адказу». Атрыманы адказ ён называе «камічным».
Апошнім часам улады Беларусі караюць грамадзян за вывешваньне нацыянальных сьцягоў на гаўбцах і ў вокнах, трактуючы гэта як несанкцыянаваныя пікеты.