Пасьля некалькіх месяцаў няўдалых перамоваў лідэры Сэнату і Палаты прадстаўнікоў заявілі 20 сьнежня, што нарэшце дасягнулі двухпартыйнага пагадненьня аб пакеце падтрымкі, які атрымае дастаткова галасоў ад дэмакратаў і рэспубліканцаў у абедзьвюх палатах Кангрэсу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША зарэгістравалі другую вакцыну супраць COVID-19Заканадаўства яшчэ ў стадыі распрацоўкі, але, верагодна, яно будзе прагаласаванае 21 сьнежня. Кангрэс плянуе аб’яднаць гэтую падтрымку з законапраектам аб фінансаваньні ўраду ЗША на 1,4 млрд даляраў на 2021 фінансавы год.
Пагадненьне аб дапамозе забясьпечыць 600 даляраў прамых выплатаў для многіх людзей ды 300 даляраў на тыдзень дадатковай дапамогі ў часовым беспрацоўі. Яно таксама выдзяляе сотні мільярдаў даляраў дадатковай дапамогі малому бізнэсу і забясьпечвае фінансаваньне вакцынацыі, адукацыі, догляду за дзецьмі і дапамогі ў аплаце арэнды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніком МУС ЗША ўпершыню можа стаць прадстаўніца карэнных народаў