Прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай паведаміла, што гэта імёны і пацьверджаныя юрыстамі доказы парушэньняў сябраў выбарчых камісій, якія фальсыфікавалі прэзыдэнцкія выбары.
На цяперашні момант у кнізе больш за 1200 заяваў: 397 паступіла на сайт ekrp.org (у Беларусі заблякаваны), больш за 400 перададзена ад праектаў «23.34» і «Жнівень-2020», яшчэ прыкладна 400 ад праектаў «Голас» і Zubr.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заблякавалі сайт «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў»Паводле прэсавай службы Сьвятланы Ціханоўскай, сярод 397 прынятых і адфільтраваных заяваў 117 тычацца злачынстваў супраць правоў грамадзян, 188 — пра катаваньні і гвалт, 9 — забойствы, 66 —перавышэньне службовых паўнамоцтваў ды некаторыя іншыя.
«Сёньня пачынаецца новы разьдзел у нашай барацьбе за справядлівасьць. Сьледам за сьпісам фальсыфікатараў „Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў“ будзе публікаваць доказы катаваньняў, гвалту, карупцыі, вынясеньня неабгрунтаваных прысудаў і іншых службовых злачынстваў. Мы робім гэта, каб больш ніхто ня мог скрасьці нашы галасы, затрымліваць бацькоў, кідаючы іх дзяцей у вазках пасярод вуліцы, зьдзекавацца зь вязьняў сумленьня», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска з Каліфорніі падрыхтавала рэформу МУС. У яе камандзе і сілавікі зь БеларусіПа яе словах, усе, хто зьявяцца ў матэрыялах кнігі, павінны быць гатовыя да міжнароднага крымінальнага перасьледу, пэрсанальных санкцый i справядлівагу суду. Час беспакаранасьці скончыўся, дадала яна.
Паведамляецца, што наступны сьпіс такіх матэрыялаў будзе апублікаваны 20 студзеня 2021 году.