«Мэты пэтыцыі — прыцягнуць увагу палітыкаў і грамадзкасьці ЭЗ да праблематыкі БелАЭС, увесьці поўную забарону на імпарт у ЭЗ электраэнэргіі, што вырабляецца ў Беларусі, яе транзыт па тэрыторыі ЭЗ, а таксама прыняцьце санкцый супраць кампаній, якія ажыцьцяўляюць пастаўкі абсталяваньня на БелАЭС», — тлумачаць аўтары.
«У сваёй пэтыцыі мы выказваем глыбокую заклапочанасьць запускам БелАЭС — атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне Беларусі, які адбыўся 7 лістапада 2020 году. БелАЭС разьмешчаная ў непасрэднай блізкасьці ад мяжы ЭЗ, а яе эксплуатацыя і ўзьнікненьне надзвычайных сытуацый у будучыні ўяўляюць сур’ёзную экалягічную пагрозу ўсяму Эўразійскаму кантынэнту. Мы просім прыкласьці ўсе намаганьні да таго, каб абараніць нас ад катастрофы, якая набліжаецца!» — падкрэсьліваюць ініцыятары.
Яны разьлічваюць, што прапанаваныя захады «дазволяць паскорыць зьмену палітычнага рэжыму ў Беларусі, пасьля чаго міжнародныя экспэрты змогуць правесьці дэталёвае абсьледаваньне і даць абʼектыўнае заключэньне аб бясьпецы БелАЭС».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шуміха вакол рабочай сытуацыі». Мінэнэрга Беларусі адказала на абвінавачаньні Літвы пра «небясьпечную АЭС»Збор подпісаў працягнецца да 1 лютага 2021 года.