Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
DAAD (Deutscher Akademischer Austauschdienst) — гэта найбуйнейшы ў сьвеце фонд, які арганізуе абмен студэнтамі і навукоўцамі. У рамках яго стыпэндыяльных праграмаў у Нямеччыне пабывала таксама нямала беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 900 беларускіх студэнтаў атрымалі польскія стыпэндыі ў рамках ініцыятывы «Салідарныя зь Беларусьсю»«DAAD ужо доўгія гады працуе ў Беларусі і робіць усё магчымае для паляпшэньня акадэмічнага абмену. Мы ўважліва і зь вялікай заклапочанасьцю сочым за тым, што там адбываецца», — адзначае ў інтэрв’ю Deutsche Welle Гайка Шміт, кіраўнік аддзелу, які адказвае за стыпэндыяльныя праграмы для Ўсходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўднёвага Каўказу.
Мабыць, самы вядомы стыпэндыят DAAD зь Беларусі — нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. У 2011 годзе беларуская пісьменьніца ўдзельнічала ў Бэрлінскай творчай праграме (Berliner Künstlerprogramm). Гэтай восеньню яе паўторна запрасілі ў Берлін.
Кожны год DAAD вылучае да 20 стыпэндый у галіне мастацтва. Квот па краінах, як тлумачыць Гайка Шміт, няма. Рашэньне прымае незалежная камісія, таму ці будуць у наступным годзе сярод стыпэндыятаў беларусы, ён пакуль сказаць ня можа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэскі ўнівэрсытэт даў стыпэндыі васьмі беларусамАле ў сувязі з рэпрэсіямі супраць удзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі служба DAAD распрацавала рэкамэндацыі для нямецкіх ВНУ, як падтрымаць тых, хто вучыцца і працуе ў ВНУ гэтай краіны.
Мэта рэкамэндацый, як тлумачыць Гайка Шміт, мацней сфакусаваць увагу навуковай супольнасьці і грамадзкасьці ў Нямеччыне на супрацоўніцтве зь беларускімі ВНУ. У гэта ўваходзяць азнаямляльныя паездкі, зьвязаныя з навуковай спэцыялізацыяй, сэмінары і практычныя стажы для студэнтаў, а таксама сумесныя навучальныя праграмы. У 2019 годзе толькі ў гэтым кірунку фінансавай падтрымкай DAAD скарысталіся 124 беларусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы зашмат сядзяць у сваім гаршчку»На творчых стыпэндыях DAAD у Бэрліне ў розныя гады пабывалі, акрамя згаданай Сьвятланы Алексіевіч, Алесь Разанаў, Вальжына Морт, Ігар Бабкоў, Зьміцер Вішнёў.