Абарона Антоненкі прасіла зьмяніць яму ўтрыманьне пад вартай пад асабістыя гарантыі, бо вэтэран скардзіўся на пагаршэньне самаадчуваньня. Лекар, які рабіў яму апэрацыю на назе, выступіў у судзе і пацьвердзіў, што ўтрыманьне ў сьледчым ізалятары дрэнна адбілася на стане яго пацыента.
Суд абавязаў кіраўніцтва Кіеўскага СІЗА прадставіць Антоненку мэдычную дапамогу, у тым ліку мэдычнае абсьледаваньне і лячэньне.
Журналіст «Украінскай праўды» Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 у выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева.
У сьнежні 2019 году паліцыя ўпершыню назвала імёны падазраваных у справе: сяржант сіл спэцыяльных апэрацый Андрэй Антоненка (Riffmaster), ваенны мэдык Яна Дугар і валянтэр Юлія Кузьменка. Яны заяўляюць аб недатычнасьці да забойства.
4 верасьня суд пачаў разгляд справы.