Як адзначае Reuters, заява стала адказам на словы кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова пра тое, што Злучаныя Штаты вядуць палітычныя гульні ў Міжземнаморскім рэгіёне і зацягваюць прызначэньне новага спэцыяльнага прадстаўніка генэральнага сакратара ААН у Лібіі.
«Сумна і неканструктыўна, што спадар Лаўроў зноў скажае факты і спрабуе перапісаць гісторыю», — адзначыў Пампэо ў распаўсюджаным 15 сьнежня камэнтары. — Калі хто і гуляе ў палітычныя гульні і спрабуе тармазіць прагрэс у рэгіянальных канфліктах, то гэта Расея, якая дзейнічае выключна ва ўласных інтарэсах і на шкоду рэгіёну.
Сярод іншага Майк Пампэо заявіў, што ў Лібіі «Масква працягвае парушаць эмбарга ААН на пастаўкі зброі і распальваць канфлікт рукамі падкантрольнага ёй ваенізаванага фармаваньня «Група Вагнэра».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі супраць Турэччыны за куплю расейскіх ракет С-400