Справу разглядаў судзьдзя Эдуард Кароль.
Пазоў на госьпіс падаў камбінат школьнага харчаваньня, у будынку якога працавала майстэрня.
Суд вырашыў, што дамову арэнды трэба перарваць у канцы сьнежня. Да таго ж госьпіс мае сплаціць штраф памерам 1671 рубель 57 капеек — гэта арэндная плата за тры месяцы. Госьпіс таксама павінен аплаціць судовыя выдаткі — больш за 1 тысячу рублёў.
Сёлета супрацоўнікі, выхаванцы і валянтэры дзіцячага госьпісу бясплатна пашылі тысячы ахоўных касьцюмаў для мэдыкаў. У чэрвені старшыня Горадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой перадаў у карыстаньне пад майстэрню будынак камбінату школьнага харчаваньня, які стаяў закінуты. На ўрачыстае адкрыцьцё запрасілі гасьцей. Гой дзякаваў госьпісу і паабяцаў, што горад возьме аплату камунальных паслуг на сябе. Перад гэтым майстэрню фактычна выгналі з будынка дзіцячай паліклінікі, дзе працуе госьпіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За горадзенскую пляцоўку, дзе шылі камбінэзоны для мэдыкаў і якую маглі закрыць, заступіўся галава горадуАднак у верасьні работнікі госьпісу ня здолелі трапіць у будынак майстэрні па новым адрасе. Паводле іх, нехта памяняў замкі. Каб вызваліць зачыненага ў памяшканьні ката, давялося выклікаць міліцыю і работнікаў камбінату школьнага харчаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскую майстэрню, дзе шылі камбінэзоны для мэдыкаў, выгналі з памяшканьняНа судзе прадстаўніцы камбінату школьнага харчаваньня расказалі, што камбінат падаў позву ў суд, каб майстэрня датэрмінова зьехала зь іхнага будынку, бо госьпіс займаўся нестатутнай дзейнасьцю — шыў халаты і маскі. Да таго ж будынак спатрэбіўся камбінату пад кандытарскі цэх. Камбінат прасіў суд спагнаць з госьпісу штраф 1671 рубель 57 капеек. Прадстаўнікі камбінату паведамілі, што за майстэрняй засталася запазычанасьць за камунальныя паслугі — больш за 2,5 тысячы рублёў. Яе госьпіс вяртаць ня будзе.
Дырэктарка горадзенскага дзіцячага госьпісу Вольга Вялічка ў кастрычніку зьехала за мяжу празь перасьлед, ёй пагражалі забраць зь сям’і дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я выбрала сваіх дзяцей». Шчырая гутарка з дырэктаркай госьпісу, якая зьехала ад перасьледуГэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН