«Санкцыі не самамэта», — сказаў у эфіры «Белсату» старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка і даў параду міністру замежных спраў Макею, як іх пазьбегнуць.
Грамадзяне Беларусі патрабуюць, каб быў адноўлены закон: Крымінальны, Працэсуальны, Адміністрацыйны кодэксы. Каб працавала выбарчае заканадаўства. Беларусы патрабуюць гэтага мірнымі акцыямі пратэсту».
Улада парушае Канстытуцыю, усе магчымыя заканадаўчыя акты, ажыцьцяўляе масавы перасьлед, рэпрэсіі ў адносінах да сваіх грамадзянаў. Беларусы зноў выходзяць на вуліцы і мірна пратэстуюць.
Што павінна ў гэтай сытуацыі рабіць міжнародная супольнасьць?
Яна ня можа не рэагаваць на сытуацыю, калі ў асобнай краіне, але на эўрапейскім кантынэнце адбываюцца масавыя парушэньні правоў чалавека. І яна выкарыстоўвае санкцыі, пэрсанальныя ці эканамічныя.
Але вінаватыя ў гэтым нелегітымныя ўлады, якія ня хочуць выконваць базавых, стандартных міжнародных прынцыпаў, прынцыпы нават нацыянальнага заканадаўства да правоў чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімер Астапенка заклікаў дэмакратычныя дзяржавы не дапусьціць ператварэньня Беларусі ў канцлягерБеларусь у 1984 годзе падпісала Канвэнцыю супраць гвалту. Мы пагадзіліся, што ў рамках гэтай канвэнцыі могуць выкарыстоўвацца міжнародныя мэханізмы адказнасьці. Незалежна ад таго, у якой краіне адбыўся гвалт, крымінальная справа можа быць заведзена на тэрыторыі кожнай з краін – удзельніц канвэнцыі супраць гвалту.
У санкцыях вінаватая сама ўлада. Улада ня хоча выконваць уласнае заканадаўства, таму працуе міжнароднае права.
Санкцыі могуць быць і ня ўведзеныя. Гэта залежыць ад уладаў Беларусі.
«Спадар Макей, міністар замежных спраў, усё ў вашых руках. Падыдзіце да Лукашэнкі, скажыце: „Давайце завядзем усе крымінальныя справы за тое, што забітыя людзі, што адбываўся гвалт, давайце зробім расьсьледаваньне, давайце правядзем паўторныя выбары“ — і ня будзе ніякіх санкцый», — сказаў Латушка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей назваў патрабаваньні эўрапейскіх дыпляматаў «агіткай» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне сказалі, што я павінна выбіраць паміж дзецьмі і турмой». Ціханоўская расказала, што было ў ЦВК і як яе вывезьлі ў Літву