Больш за 300 затрыманых на нядзельных маршах, у Смалявічах схапілі цэлую школьную клясу, Ціханоўская ў Бэрліне. Найважнейшае за 13 сьнежня

Марш абвінавачваньня ў адным з раёнаў Менску

Найважнейшае за 13 сьнежня.

У 127-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту акцыі пратэсту прайшлі ў форме маршаў у мікрараёнах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 300 чалавек затрымалі падчас нядзельных маршаў пратэсту ў Беларусі


У Смалявічах схапілі школьнікаў-старшаклясьнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смалявічах міліцыя затрымала цэлую клясу школьнікаў і паставіла тварамі да сьценкі

Сілавікі затрымалі карэспандэнта тэлеканалу «Белсат» Станілава Івашкевіча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі журналіста «Белсату» Станіслава Івашкевіча

У канцы траўня — чэрвені былі арыштаваныя 10 паплечнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага і ён сам. На гэты момант толькі 4 зь іх выйшлі на волю.

Споўнілася 6 месяцаў, як за кратамі застаюцца палітвязьні са «справы Ціханоўскага»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6 месяцаў за кратамі. Як маюцца палітвязьні са «справы Ціханоўскага»

15 сьнежня ў судзе Кастрычніцкага раёну за сьцяг на гаўбцы будуць судзіць 87-гадовую Лізавету Бурсаву, якая перажыла Галакост.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дажыла да яшчэ аднаго фашызму». Гутарка з 87-гадовай Лізаветай Бурсавай, якую будуць судзіць за бел-чырвона-белы сьцяг

Беларускія спартоўцы ўзьнялі нацыяналны сьцяг у Расеі і Кітаі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія байцы выйшлі на міжнародныя спаборніцтвы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі

Амаль 900 студэнтаў зь Беларусі атрымалі стыпэндыі NAWA для навучаньня ў польскіх унівэрсытэтах у рамках праекту падтрымкі беларусаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 900 беларускіх студэнтаў атрымалі польскія стыпэндыі ў рамках ініцыятывы «Салідарныя зь Беларусьсю»

13 і 14 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская прыбыла зь візытам у Бэрлін, а пасьля да 16 сьнежня будзе ў Брусэлі. Сёньня яна сустрэлася са Сьвятланай Алексіевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і Алексіевіч абмеркавалі варыянты дапамогі беларускаму народу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская правядзе перамовы з кіраўнікамі структураў Эўразьвязу