На сходзе яна зьбіраецца «прадстаўляць інтарэсы ўсёй канструктыўнай апазыцыі Беларусі».
Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Ганна Канапацкая расказала, што вылучаецца ў дэпутаты «Ўсебеларускага народнага сходу», на якім «будзе прадстаўляць інтарэсы ўсёй канструктыўнай апазыцыі Беларусі», паведамляе Эўрарадыё.
У лістападзе Ганна Канапацкая расказвала Свабодзе, што займаецца партыйным будаўніцтвам і працуе над зьменамі ў Канстытуцыю. У акцыях пратэсту яна ня ўдзельнічае.