У катэгорыі «Няўрадавая арганізацыя» перамог Праваабарончы цэнтар «Вясна» зь Беларусі. Урачыстая цырымонія адбылася ў рэжыме онлайн.
За тыдзень да таго беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Right Livelihood Award у Стакгольме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ня хочам, каб Беларусь ператварылася ў ГУЛАГ». Алеся Бяляцкага і «Вясну» ўзнагародзілі прэміяй «За годны лад жыцьця»Сэржу Віейра дзі Мэлу — бразільскі дыпляматам і Высокі камісар у правах чалавека ААН у пачатку нулявых. Загінуў у выніку выбуху ў Багдадзе 19 жніўня 2003 году.
«Арганізацыя ўжо амаль 25 гадоў дапамагае ахвярам рэжыму. Цяпер, калі рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць сваіх грамадзянаў сталі масавымі, роля „Вясны“ ключавая. Дзякуючы залучэньню валянтэраў сабралі сьведчаньні пацярпелых і рэпрэсаваных, сыстэматызуюць сьпісы затрыманых. Людзі, якім дапамагла „Вясна“, налічваюцца тысячамі», — адзначыў Павал Радомскі, дырэктар Дэпартамэнту правоў чалавека Міністэрства замежных спраў Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Бяляцкі: Адказнасьць за сьмерць Рамана Бандарэнкі ляжыць на МУССтаршыня цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі падчас уручэньня прэміі нагадаў, што ўся гісторыя «Вясны» моцна зьвязаная з гісторыяй сучаснай Беларусі.
«Ці займаліся б мы абаронай правоў чалавека ў Беларусі, каб ведалі, што яна зацягнецца на 26 гадоў? Каб ведалі, што 17 гадоў будзем існаваць без рэгістрацыі, што дзясяткі нашых калегаў пройдуць праз суды, застануцца без сацыяльнага забесьпячэньня? Дзяржава рабіла ўсё, каб зьвесьці уплыў праваабаронцаў на хаду падзеяў да нуля. Але мы ўпарта працавалі далей. І вось прыйшоў 2020-ы, калі загаварыў народ. Сотні тысяч выйшлі пратэставаць супраць фальсыфікацыяў на выбарах, супраць гвалту, і патрабаваць пакараць злачынцаў, вінаватых у катаваннях. Улада захісталася, але пакуль утрымалася, дзякуючы яшчэ большаму ўзроўню рэпрэсіяў. У гэты час праца „Вясны“ аказалася як ніколі патрэбнай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такога ў гісторыі Беларусі не было са сталінскіх часоў». Алесь Бяляцкі пра крымінальную справу за «Дзяды»Алесь Бяляцкі таксама вітаў іншых калегаў, якія атрымалі прэмію імя Сэржу Віейра дзі Мэлу: гэта Хусэйн Каро Ібрахім Альгаідзі, абаронца езідаў у Курдыстане, а таксама вязень Аўшвіца і Бухэнвальду Марыян Турскі.