Генэральная пракуратура Беларусі прыгразіла мерамі ў адказ калегам зь Літвы, якія пачалі дасудовае расьсьледаваньне гвалту беларускіх сілавікоў.
Раней Генэральная пракуратура Літвы пачала дасудовае рассьледаваньне па заяве грамадзяніна Беларусі Максіма Харошына.
Беларуская Генпракуратура назвала гэта «суб’ектыўным тлумачэньнем магчымасьці прымяненьня інстытуту ўнівэрсальнай юрысдыкцыі» і расцаніла як умяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі.
Яна накіравала ў Міністэрства замежных спраў інфармацыю, каб тое прыняло меры ў адказ.
Паводле беларускай пракуратуры, цяпер ідзе дасьледчая праверка па заяве Харошына, а рашэньне прымуць у адпаведнасьці зь беларускімі законамі.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі не завялі ніводнай крымінальнай справы за гвалт сілавікоў.
Максім Харошын — уладальнік кветкавай крамы, якога жорстка пабілі сілавікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жорстка зьбіты сілавікамі прадавец кветак выехаў за мяжу, але абяцае вярнуцца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура Літвы пачала дасудовае рассьледаваньне аб гвалце міліцыі ў Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заблякавалі сайт «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў»