Улады Канады дазволілі выкарыстоўваць вакцыну ад каранавірусу, распрацаваную нямецкай кампаніяй BioNTech і амэрыканскім канцэрнам Pfizer.
У гэтым месяцы краіна атрымае 249 тысяч дозаў вакцыны, цытуе BBC прэм’ер-міністра Канады Джастына Трудо. Агулам Канада закупіла 20 мільёнаў дозаў вакцыны — гэта дастаткова, каб прышчапіць 10 мільёнаў чалавек — і мае магчымасьць купіць яшчэ 56 мільёнаў.
2 сьнежня Брытанія першай ў сьвеце ўхваліла гэтую вакцыну, а брытанская Нацыянальная служба аховы здароўя 8 сьнежня пачала вакцынацыю насельніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША зрабілі яшчэ крок да зацьвярджэньня вакцыны супраць COVID-19 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад каранавірусу памёр першы кіраўнік ураду незалежнай Беларусі, канкурэнт Лукашэнкі на выбарах 1994 году Вячаслаў Кебіч