Гэта вынікае з адказу Офісу прэзыдэнта Ўкраіны на запыт інфармацыйнага агенцтва «Українські новини».
«Згодна з інфармацыяй дырэктарату ў пытаньнях замежнай палітыкі Офісу прэзыдэнта Ўкраіны, такое рашэньне ня ўхвалена», — адзначаецца ў дакумэнце.
У той жа час у Офісе прэзыдэнта нагадалі, што, адпаведна заканадаўству, рашэньне аб санкцыях прымае Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны. Яно набывае моц пасьля выданьня адпаведнага ўказу кіраўніка дзяржавы.
Украіна, як і краіны ЭЗ, не прызнала легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта Беларусі, прыпыніўшы са жніўня ўсе афіцыйныя кантакты зь беларускім бокам. У верасьні стала вядома, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі скасаваў свой візыт у Беларусь для ўдзелу ў трэцім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна далучыцца да новых эўрапейскіх санкцый супраць уладаў БеларусіПасьля ўвядзеньня Эўразьвязам першых санкцый у дачыненьні да Беларусі Дзьмітры Кулеба заявіў, што Ўкраіна далучыцца да іх, але эканамічную супрацу будзе працягваць.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей пасьля сустрэчы з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым 25 лістапада заявіў, што Менск падрыхтаваў санкцыйны сьпіс шэрагу афіцыйных асобаў Украіны. Але ніводнага прозьвішча кіраўнік беларускага МЗС не назваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей прыгразіў Эўразьвязу санкцыямі ў адказ. Па кім гэта ўдарыць?У пачатку сьнежня міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што на цяперашнім этапе ня бачыць «фундамэнтальнай неабходнасьці» ў эканамічных санкцыях Украіны супраць Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гандаль важны для абедзьвюх краін». Кіеў пакуль ня бачыць неабходнасьці ў эканамічных санкцыях супраць Беларусі