Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла, што устанавіла асобу арганізатара «перфомансаў» ў Менскім раёне. Распачатыя тры крымінальныя справы.
15 і 17 лістапада, гаворыцца ў паведамленьні МУС, на пуцеправодах былі выяўленыя павешаныя пудзілы, да якіх былі прыклееныя фота міністра ўнутраных спраў і старшыні Хацежынскага ўчастка для галасавання, а таксама надпісы «Не забудем, не простим».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Горак зьняволілі на 1 год за надпіс на прыпынку: «Ён прайграў і стаў забіваць...»У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Ждановіцкага аддзела міліцыі Менскага РУУС быў затрыманы 38-гадовы непрацуючы жыхар пасёлку Хацежына, ащтар «інсталяцый».
Паводле МУС, гэтым затрыманы не абмежаваўся — ён рэгулярна наносіў сімвал «Пагоня» на мастах у ваколіцах Хацежына, а таксама ў мінулыя выходныя арганізаваў так званы пратэстны марш у пасёлку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуску са Швайцарыі асудзілі за сарваную зь сілавіка балаклаву на 2 гады і 6 месяцаў калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менчука асудзілі за камэнтар пад відэа з экс-намесьнікам міністра ўнутраных справаў БарсуковымЦяпер шукаюць паплечнікаў затрыманага.
У дачыненні да яго распачатыя тры крымінальныя справы: дзьве — паводле ч.1 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь («Хуліганства») і паводле ст.341 КК Рэспублікі Беларусь («Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці»).