«Многія эўрапейскія лідэры, уключаючы нямецкую канцлерку Ангелу Мэркель і францускага прэзыдэнта Эманюэля Макрона, абмежаваліся сымбалічнымі сустрэчамі са Сьвятланай Ціханоўскай, магчымай пераможцай сфальсыфікаваных жнівеньскіх выбараў, якая пазьней вымушана была эміграваць. А вось санкцыі супраць беларускага рэжыму абмежаваньнямі на паездкі і замарожваньнем сродкаў нешматлікіх афіцыйных асобаў, у тым ліку Лукашэнкі. Поўхай беларускаму народу сталі паводзіны Ізраілю, амбасадар якога ўручыў Лукашэнку даверчыя граматы», — піша выданьне ў артыкуле «The colours of terror» («Колер тэрору»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя дэталі трэцяга пакету санкцыяў Эўразьвязу супраць уладаў БеларусіThe Economist лічыць, што галоўнай прычынай эўрапейскай пасіўнасьці і далейшага валадараньня Лукашэнкі ёсьць Расея, якой заходнія лідэры баяцца пярэчыць. Аднак, працягвае выданьне, ёсьць рэчы, якія яны могуць і мусяць зрабіць.
Паводле выданьня, варта спыніць купляць прадукцыю хімічнай прамысловасьці, нафтапрадукты і мэтал у дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі і ўвесьці санкцыі супраць усіх тых, хто робіць такія закупкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія спартоўцы расказалі пра катаваньні і заражэньне каранавірусам падчас арыштаў. ВІДЭАВарта таксама стварыць юрыдычныя магчымасьці пакараньня адказных за гвалт і катаваньні ў Беларусі.
«Гвалт чыняць ня нейкія абстрактныя органы, а зусім канкрэтныя людзі, якія там служаць і хаваюць свае твары пад балаклавамі. Трэба наўпрост назваць гэтыя органы тэрарыстычнымі. Заходнія ўрады павінны ўзяць прыклад зь Літвы і Польшчы: заняцца зборам доказаў і расьсьледаваньнем злачынстваў супраць чалавечнасьці. Ім варта ўжываць прынцып унівэрсальнай юрысдыкцыі ў выпадках катаваньняў», — піша The Economist.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куля засталася за сантымэтар ад аорты». Як беларускія доктаркі ў Чэхіі дапамагаюць пацярпелым ад гвалту беларусам