Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія спартоўцы расказалі пра катаваньні і заражэньне каранавірусам падчас арыштаў. ВІДЭА


Спартоўцы на маршы пратэсту. 6 верасьня.
Спартоўцы на маршы пратэсту. 6 верасьня.

Спартоўцы заявілі пра катаваньні і нялюдзкае абыходжаньне падчас затрыманьняў і адбыцьця арышту.

Спартоўцы, арыштаваныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Беларусі, запісалі для інстаграму Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў відэа на ангельскай мове, у якім расказалі пра ўмовы ўтрыманьня пад арыштам і заявілі, што ў ізалятары інфікаваліся COVID-19.

Удзел у відэароліку прынялі:

  • Канстанцін Палей, майстар спорту ў дзюдо;
  • Іван Ганін, чэмпіён сьвету і ўладальнік Кубку сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе;
  • Аляксандра Сітнікава, шматразовая чэмпіёнка Беларусі ў тайскім боксе;
  • Марыя Шакура, удзельніца зборнай Беларусі ў пляжным рэгбі;
  • Яўген Вяроўка, галоўны трэнэр футбольнага клюбу «Бяроза»;
  • Андрэй Краўчанка, дзесяціборац, срэбраны прызэр Алімпіяды-2008 у Пэкіне.

Аляксандра Сітнікава расказала, што цягам свайго 10-дзённага арышту ня мела практычна нічога.

«Нас пазбавілі самага элемэнтарнага гарачай вады, цяпла і нават чыстай пітной вады. Ва ўсіх нас ёсьць каранавірус».

Аляксандра Сітнікава раней распавядала пра свой арышт.

Андрэй Краўчанка — адзін з самых вядомых беларускіх лёгкаатлетаў, якога ў ізалятары прымушалі прысядаць звыш 400 разоў, таксама заявіў, што пэўных спартоўцаў «пазбавілі падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў. І ўсё гэта таму, што мы хочам, каб гвалт спыніўся».

Рэпрэсаваныя атлеты змогуць выступіць на Алімпіядзе, — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG