Менская кавярня O’Petit зачыняецца на няпэўны тэрмін. Яна стала шырока вядомай пасьля таго, як 6 верасьня падчас акцыі пратэсту сілавікі разьбілі яе шкляныя дзьверы, піша Tut.by.
«Зь вялікім жалем паведамляем, што заўтра наш апошні працоўны дзень. Мы вымушаныя зачыніцца на няпэўны тэрмін», — паведамілі ў Інстаграме кавярні 4 сьнежня.
Кавярня O’Petit на праспэкце Пераможцаў, 3 не працавала 26 кастрычніка — у дзень сканчэньня «ўльтыматуму Ціханоўскай».
Пасьля гэтага ва ўстанову з праверкамі прыйшла санстанцыя, і кавярня часова зачынілася. Потым прыйшлі з МНС, 12 лістапада стала вядома, што паводле рашэньня ведамства кавярню аштрафавалі больш як на шэсьць тысяч рублёў.
6 верасьня ў O’Petit спрабавалі схавацца ўдзельнікі акцыі пратэсту. Супрацоўнікі ГУБАЗіК разьбілі ўваходныя дзьверы і затрымалі пратэстоўцаў. Пасьля гэтага менчукі прыйшлі падтрымаць кавярню — чарга ў яе стаяла некалькі дзён запар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карпянкоў стаў намесьнікам міністра ўнутраных спраў — камандзірам унутраных войскаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА