Гэтыя тры жанчыны сымбалізуюць барацьбу беларусаў за дэмакратычную будучыню, адзначыў аргкамітэт прэміі, паведаміла «Нямецкая хваля».
Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала сталі ляўрэаткамі прэміі «Бясстрашнае слова» імя Марціна Лютэра. Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 24 красавіка ў нямецкім горадзе Вормсе, дзе ў XIV стагодзьдзі пачынальнік Рэфармацыі Марцін Лютэр адмовіўся перад рымскім імпэратарам адрачыся ад сваіх поглядаў.
Прэмію «Бясстрашнае слова» заснаваў зьвяз 16 гарадоў, у якіх жыў і працаваў Марцін Лютэр. Яе ўручаюць кожныя два гады людзям, якія сьмела абараняюць свае перакананьні, нягледзячы на жорсткі супраціў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Tut.by узнагародзілі міжнароднай прэміяй Паўла Шарамета