Вольга Бабкова:
Беларусь — краіна, дзе ўсё самае цікавае і захапляльнае прыхаванае ад вачэй.
(Зьміцер Бартосік, «Клініка кітайскага дантыста»)
Літва — край наскрозь містычны, а Польшча — зусім наадварот.
(Чэслаў Мілаш, «Зямля Ульра»)
Пазбавіцца трэба ад уласных антаганізмаў. Бо калі мы ня кінем касавурыцца адно на аднаго, зважаючы на каштоўнасьці іншага як на непатрэбшчыну, дык ніколі ня будзем мець «вялікай» салідарнасьці.
(Валянцін Акудовіч, «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне»)
Цытаты выбірала адмыслова кароткія, бо цяперашні час відавочна зьмяніў хаду і хочацца «ўхапіць» сэнс і пасьпець замерці ад сьвежай думкі ў лёце. Гэткія мы цяпер «лятучыя гусары» — прыгожыя і імклівыя.
Вольга Бабкова — гісторык-архівіст, літаратарка, былая загадчыца літаратурнай часткі тэатру Янкі Купалы, зь якога сышла з большасьцю трупы на знак пратэсту.
Выбар рэдакцыі:
I wish you all the joy that you can wish.
Жадаю вам той радасьці, якой жадаеце вы самі.
(Уільям Шэксьпір, «Вэнэцыянскі купец», дзея ІІІ, сцэна 2)
Thus sometimes hath the brightest day a cloud;
And after summer evermore succeeds
Barren winter, with his wrathful nipping cold:
So cares and joys abound, as seasons fleet.
Як часам хмара змрочыць ясны дзень,
А пасьля лета надыходзіць
Суворая зіма з марозам злосным —
Так сум чаргой ідзе за радасьцю.
(Уільям Шэксьпір, «Карол Генры VІ, Частка другая», дзея ІІ, сцэна 4)
Выпадае шкадаваць, што Шэксьпіра перакладалі на беларускую мову даволі выбарачна і сьціпла. У Шэксьпіра поўныя засекі «цытатаў, якія дапамагаюць жыць» ды грэюць душу паэтычнай завершанасьцю і жыцьцёвай мудрасьцю. Пераклад гэтых дзьвюх цытатаў — наш рэдакцыйны, для патрэбы часу.
Цытаты дасылайце Яну Максімюку на ягоную электронную пошту maksymiukj@rferl.org альбо праз Messenger на ягонай старонцы ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/jan.maksymiuk.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты, якія дапамагаюць жыць. Прапануе Аляксандар МаксімюкГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты, якія дапамагаюць жыць