Новым дырэктарам Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук прызначаны Вадзім Лакіза. Да таго ён быў намесьнікам кіраўніка ў навуковай рабоце.
Пра гэта Свабодзе стала вядома ад некалькіх супрацоўнікаў акадэмічнай установы. Ягоную кандыдатуру кіраўніцтва НАН зацьвердзіла 2 сьнежня.
Раней шэраг актыўных гісторыкаў і археолягаў атрымалі даведкі аб непрацягненьні кантрактаў менавіта за подпісам Вадзіма Лакізы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навуковец заявіў, што БЧБ-сцяг — нацыянальны сымбаль беларускага народу. Зь ім не працягваюць кантрактЦягам восені з Інстытуту за ўдзел у пратэстах звольнілі 7 чалавек, яшчэ 6 звальняюцца цяпер на знак салідарнасьці з пацярпелымі калегамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы сыходзім з 1 студзеня». Гісторыкі расказалі, чаму масава звальняюцца з Акадэміі навук ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія гісторыкі выступілі ў абарону звольненых беларускіх калег