Эканаміста Зьмітра Крука затрымалі ў краме і асудзілі на 15 дзён арышту

Зьміцер Крук, архіўнае фота.

Судзьдзя Анастасія Ачалава ў судзе Ленінскага раёну Менску асудзіла на 15 дзён адміністрацыйнага арышту Зьмітра Крука.

Эканаміста затрымалі 29 лістапада.

Сьведка з праваахоўных органаў заявіў, што Крук нібыта ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Зьміцер настойваў, што яго затрымалі ў краме: ён убачыў ланцуг сілавікоў і вырашыў зайсьці ўсярэдзіну, каб пазьбегнуць сустрэчы зь імі. Міліцыянты зайшлі сьледам і пачалі выцягваць мужчын.

«Адзін сказаў: „Затрымліваем“. Нас вывалаклі на вуліцу, — расказаў Зьміцер Крук. — Паколькі ніякіх масавых мерапрыемстваў у гэтым пэрымэтры не было, адпаведна, браць удзел у тым, чаго няма, немагчыма».

Але аргумэнтаў эканаміста суд не пачуў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Следующая остановка — ад». Як я правёў 10 содняў у жодзінскім ізалятарыЖурналістак Дабратвор і Трусілу завезьлі ў турму на Акрэсьціна, іх будуць судзіцьБерасьцейца арыштавалі ў крымінальнай справе, заведзенай пасьля 100-тысячнага маршу ў Менску«І ў аўтазаку, і ў турме на падлозе валяўся бел-чырвона-белы сьцяг», — журналіст Ігар Карней выйшаў з-пад арышту «Выходжу, бо не разумею, як жыць у такіх умовах». Маці сямёх дзяцей трымалі ў Жодзіне і на Акрэсьціна