Затрыманых 29 лістапада падчас «Маршу суседзяў» у Менску журналістак Іну Дабратвор і Яну Трусілу адправілі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна.
Іна Дабратвор мае 5 няпоўнагадовых дзяцей, паводле закону яе не павінны арыштоўваць.
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў , на іх складзены пратаколы паводле артыкулу 23.34 КаАП.
Цягам трох дзён над затрыманымі павінны прайсьці суды.
Паводле БАЖ, ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі звыш 350 журналістаў зьведалі перашкоды ў прафэсійнай дзейнасьці, больш за 70 былі затрыманыя і асуджаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: