Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе выдаваць літоўскія нацыянальныя візы бясплатна тым грамадзянам Беларусі, якіх перасьледуе рэжым. Пра гэта інфармуе партал DELFI.
Праект пастановы павінен на гэтым тыдні разгледзець урад. Згодна з праектам, нацыянальныя візы будуць выдаваць бясплатна грамадзянам Беларусі, якія пададуць адпаведныя матываваныя заявы літоўскіх дзяржаўных органаў або зарэгістраваных у Літве няўрадавых арганізацыяў у галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы выказаўся за міжнароднае расьсьледаваньне злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі«З прычыны гвалту ўладаў і парушэньня правоў чалавека ў Літву прыбывае ўсё больш грамадзян Беларусі, — гаворыцца ў звароце МЗС да ўраду. — Многія зь іх цяпер прыбываюць у Літву, атрымаўшы адмысловы дазвол кіраўніка МУС Літвы ў сувязі з гуманітарнымі прычынамі і маючы Шэнгенскую візу. Але, жадаючы законна заставацца ў Літве даўжэй, яны павінны атрымаць доўгатэрміновыя нацыянальныя візы».
МЗС сьцьвярджае, што да 1 сьнежня пацярпелыя ад рэжыму грамадзяне Беларусі могуць атрымаць бясплатныя нацыянальныя візы ў консульскіх і дыпляматычных прадстаўніцтвах Літвы паводле рашэньня кіраўніка гэтага прадстаўніцтва.
МЗС прапаноўвае ўвесьці зьмены з 1 сьнежня.