У Берасьці затрымалі і пазьней адпусьцілі журналістаў, якія працавалі падчас акцыі пратэсту

Адзін з затрыманых у Берасьці журналістаў — Максім Хлябец

Сілавікі працягваюць затрымліваць журналістаў, якія выконваюць свае абавязкі на акцыях пратэсту.

У Берасьці затрымалі журналістаў Станіслава Коршунава і Максіма Хлябца з «Брестской газеты», а таксама пэнсіянэрку Алену Гнаўк, якую ўжо чатыры разы судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.

Машыну Станіслава Коршунава і Максіма Хлябца спыніла машына ДАІ, ехала за імі зь мігалкай. Іх павезьлі ў Ленінскі РАУС гораду і празь некалькі гадзін адпусьцілі.

Раней Максім Хлябец пра сваё затрыманьне напісаў у твітэры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сілавікі ў балаклавах зьбілі чалавека да страты прытомнасьці. ВІДЭАНа «Маршы суседзяў» затрымалі больш за 400 чалавекДругая нядзеля «дваровых маршаў». Што адбываецца ў Беларусі на 113-ы дзень пратэстаў