Заяву сэрбскага дыплямата ў Падгорыцы ацанілі як «умяшаньне ва ўнутраныя справы Чарнагорыі». Божавічу загадана пакінуць Чарнагорыю на працягу 72 гадзін. У адказ сэрбскія ўлады прадпісалі паслу Чарнагорыі ў Бялградзе Тарзану Мілошавічу пакінуць Сэрбію.
У канцы 1918 году Вялікая Народная Скупшчына Чарнагорыі прыняла рашэньне аб аб’яднаньні зь Дзяржавай Сэрбаў, Харватаў і Славенцаў, з 1929 году вядомай як Югаславія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Чарнагорыі назваў «нецывілізаваным» напад футбольных заўзятараў на амбасаду ў БялградзеЗгодна з сучаснай чарнагорскай гістарыяграфіяй, уваходжаньне Каралеўства Чарнагорыя ў склад паўднёваславянскай манархіі дынастыі Карагеоргіевічаў па выніках Першай сусьветнай вайны не было добраахвотным, а было зроблена пад ціскам зь Бялграду. Скліканьне ў 1918 годзе Вялікай Народнай Скупшчыны ў Падгорыцы лічаць нелегальным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Чарнагорыі падпісаў закон аб свабодзе веравызнаньня, які выклікаў пратэсты сэрбаўУ 2006 годзе, у новых гістарычных умовах, Чарнагорыя абвясьціла незалежнасьць, стаўшы сувэрэннай дзяржавай — упершыню пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны.