Суд Цэнтральнага раёну Гомля асудзіў на 5 гадоў зьняволеньня 30-гадовага Сяргея Верашчагіна. Ён, паводле сьледзтва, кідаў бутэлькі з акна ў бок міліцыі і пры затрыманьні ўдарыў міліцыянта нагой у вока, што «не пацягнула кароткачасовага расстройства здароўя».
Сяргей Верашчагін сказаў, што ня кідаў бутэлек і міліцыянта ня біў. Паводле ягонай вэрсіі, ён пабачыў з акна, як міліцыя жорстка абыходзілася з удзельнікамі акцыі пратэсту, у тым ліку дзяўчатамі. Ён крыкнуў на сілавікоў. Потым да яго ў кватэру ўварваліся міліцыянты і жорстка яго затрымалі. У Цэнтральным РАУСе яго працягвалі біць.
«Білі, скакалі па галаве, абражалі і сьмяяліся, калі я плакаў», — сказаў Верашчагін.
Адвакатка дадала, што ён атрымаў сама меней 100 удараў у розныя часткі цела.
Судзьдзя Сяргей Салоўскі вырашыў, што віна Верашчагіна даказаная, і пакараў яго пазбаўленьнем волі на 5 гадоў у калёніі агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхар Гомля зрабіў заўвагу міліцыянтам — забеглі ў кватэру і моцна яго зьбілі. Цяпер яго судзяць