Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна пачаў разгляд абвінавачаньняў супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў парушэньні Алімпійскай хартыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны алімпійскі камітэт разглядае магчымыя санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі67-гадовага вартаўніка Салігорскага КДБ, вайсковага пэнсіянэра Леаніда Штайду прызналі вінаватым у забойстве 50-гадовага супрацоўніка «Беларуськалію» Генадзя Кісяля. Штайду прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ахоўніку КДБ прысудзілі 10 гадоў турмы за забойства рабочага «Беларуськалію». Яны спрачаліся пра палітыку ў «Одноклассниках»Зьніклы ўчора журналіст Ігар Ільяш, палітычны аглядальнік тэлеканалу «Белсат», сёньня «знайшоўся» ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Ігара Ільяша, мужа зьняволенай Кацярыны Андрэевай, зьмясьцілі ў менскую турму на АкрэсьцінаВыйшаў на волю шматгадовы журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч. Ён адбываў 15-суткавы арышт на Акрэсьціна і пасьля ў Баранавічах — яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка. На судзе Грузьдзіловіч даводзіў, што ён працаваў у гэты дзень па заданьні выданьня «Народная Воля», меў журналісцкае пасьведчаньне і рэдакцыйнае заданьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У камэры дыскутавалі пра сьмяротнае пакараньне і будучыню Беларусі», — выйшаў на волю журналіст Алег Грузьдзіловіч25 лістапада выйшаў на волю журналіст Ігар Карней. Яго затрымалі перад пачаткам маршу 15 лістапада на Пушкінскай, асудзілі на 10 сутак. Тэрмін ён адбываў у Жодзіне. Кажа, што самым цяжкім было 12-гадзіннае стаяньне каля сьцяны ў двары пастарунку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «І ў аўтазаку, і ў турме на падлозе валяўся бел-чырвона-белы сьцяг», — журналіст Ігар Карней выйшаў з-пад арыштуБеларускія праваабаронцы выступілі з супольнай заявай з нагоды крымінальнага перасьледу трох беларускіх журналістак, якія выконвалі свае прафэсійныя абавязкі. Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову прызналі палітвязьнямі. Цяпер у сьпісе палітвязьняў — 143 прозьвішчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі журналістак Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітычнымі вязьняміАпошнія месяцы МУС і Сьледчы камітэт паведамляюць пра выпадкі блякаваньня руху чыгуначнага транспарту: на рэйкі хтосьці накладае мэталічны дрот, што вядзе да ўмяшаньня ў сыстэму сыгналізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці затрымалі 9 «партызан». Што пра іх вядома праваабаронцам?«Россельхознадзор» забараніў імпарт у Расею прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў — Барысаўскага мясакамбінату № 1, Берасьцейскага мясакамбінату, прадпрыемства «Коскро» з Горадзенскага раёну і «Юніміт» са Смалявіцкага раёну. Гэта адбылося якраз напярэдадні прыезду ў Менску міністра замежных справаў Расеі Лаўрова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея зноў забараніла імпарт шэрагу беларускіх харчоўУ сераду 25 лістапада ў легендарнага футбаліста Дыега Марадоны спынілася сэрца. Яму зрабілася дрэнна дома, дзе ён праходзіў рэабілітацыю пасьля апэрацыі на галаўным мозгу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона