Згадваем найбольш гучныя справы супраць журналістаў мінулых гадоў.
Апошнім часам быў шэраг выпадкаў, калі журналісты падпадалі пад крымінальны перасьлед:
- журналістцы «Белсату» Кацярыне Андрэевай прад’явілі абвінавачаньне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яна праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 3 арт. 178 КК – раскрыцьцё мэдычнай таямніцы, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы. Кацярына была аўтаркай артыкула пра тое, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было выяўлена алькаголю.
- галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч – падазраваны па арт. 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп). Пацярпелым праходзіць былы намесьнік міністра МУС (цяпер памочнік прэзыдэнта па Менску) Аляксандар Барсукоў. У артыкуле «Нашай Нiвы» «ды-джэй пераменаў» сказаў, што Барсукоў зьбіваў яго на Акрэсьціна.
- трое журналістаў Дзьмітры Буянаў, Зьміцер Краўчук і Арцём Багаслаўскі, якія супрацоўнічалі зь «Белсатам», сталі падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (арт. 342 КК). Іншыя падрабязнасьці пакуль невядомыя. Іх затрымалі на маршы супраць тэрору 1 лістапада, потым вызвалілі.
Не ўпершыню ў Беларусі журналісты робяцца фігурантамі крымінальных спраў.
2020 год. Супраць Сяргея Сацука, галоўнага рэдактара выданьня «Ежедневник», пачатая крымінальная справа па падазрэньні ў атрыманьні хабару. Калегі Сацука ўпэўненыя, што прычынай перасьледу сталі яго антыкарупцыйныя расьсьледаваньні. Сяргей Сацук сказаў Свабодзе, што «цягам пяці месяцаў яго не чапаюць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымінальную справу журналіста Сацука перадалі ў Сьледчы камітэт2019 год. Галоўную рэдактарку tut.by Марыну Золатаву абвінавацілі па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэксу (Бязьдзейнасьць службовай асобы) у «справе БЕЛТА». Яшчэ 14-ці журналістам розных СМІ, якіх вінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі, крымінальная адказнасьць была заменена на адміністрацыйную. Марыне Золатавай прысудзілі штраф у 300 базавых (7650 рублёў). Яна таксама павінна была пакрыць судовыя выдаткі БЕЛТА на 6 тысяч рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Набыў моц прысуд Золатавай у «справе БелТА». Урадавая газэта прыпісала ёй згоду са справядлівасьцю выраку2011 год. Суд прызнаў горадзенскага журналіста Андрэя Пачобута вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку і асудзіў яго на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачобут: «Буду пісаць далей, пакуль не пасадзяць»2010 год. Беларускія журналісткі Натальля Радзіна, Ірына Халіп, Сьвятлана Калінкіна і Марына Коктыш перасьледаваліся ў межах крымінальнай справы, пачатай за нібыта паклёп у СМІ на былога начальніка Упраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці Івана Каржа. Спачатку справу прыпынілі, бо была ня высьветленая асоба, якая падпадае пад абвінавачваньне. Урэшце справу закрылі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Натальля Радзіна. Дзяўчо са сталі2008 год. Намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандар Зьдзьвіжкоў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі за «распальваньне рэлігійнай варожасьці» (ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэксу). Падставай стаў перадрук газэтай карыкатур на прарока Мухамэда з дацкага выданьня. Вярхоўны суд зьменшыў тэрмін пакараньня да 3 месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактар, асуджаны за карыкатуры на прарока Мухамада: «Я лішні чалавек і мару скончыць жыцьцё годна»2002 год. Рэдактар газэты «Рабочы» Віктар Івашкевіч асуджаны на два гады абмежаваньня волі па абвінавачаньні ў паклёпе на прэзыдэнта пасьля публікацыі артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізатар адраджэньня. 10 фактаў пра Віктара Івашкевіча, які не адзначыць 60-гадовага юбілею2002 год. У паклёпе на прэзыдэнта абвінавачаныя два журналісты газэты «Пагоня» – Мікалай Маркевіч і Павал Мажэйка. Іх асудзілі на два і паўтара гады абмежаваньня волі адпаведна за артыкулы, якія не дайшлі да чытача, бо наклад быў арыштаваны ў друкарні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 25.ІІІ.1992 «Нулявы» нумар «Пагоні»2001 год. Валер Шчукiн як карэспандэнт «Народнай Волi» атрымаў 3 месяцы крымінальнага арышту за хуліганства (спробу прайсьці на прэс-канфэрэнцыю міністра ўнутраных спраў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дапамагаў да апошняга дня». Як у Менску разьвіталіся з праваабаронцам Валерам Шчукіным1998 год. За тэлерэпартаж на тэлеканале ОРТ пра сытуацыю на беларуска-літоўскай мяжы Павал Шарамет і Дзьмітры Завадзкі былі абвінавачаныя ў незаконным групавым перасячэньні дзяржаўнай мяжы. Паўлу Шарамету прысудзілі два гады пазбаўленьня волі, а Дзьмітрыю Завадзкаму – 1 год і 6 месяцаў пазбаўленьня волі. Пакараньне было прызнана ўмоўным з выпрабавальным тэрмінам 1 год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве адкрылі помнік Паўлу Шарамету. ФОТА