Відэазварот суправаджае хроніка апошніх гвалтоўных падзей у Беларусі, у тым ліку забойства Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня ў Менску, разгоны акцый пратэсту з выкарыстаньнем гранат і зьбіцьцё дэманстрантаў.
Вернікі менскай царквы Хрысьціян поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» запісалі відэазварот з нагоды апошніх падзей у Беларусі. У ім яны выказваюцца супраць забойстваў, гвалту і катаваньняў, ілжывых сьведчаньняў у судах, маніпуляцый, якія пачаліся пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.
Вернікі кажуць, што яны дапамагаюць тым, хто пацярпеў ад гвалтоўных дзеяньняў уладаў. Яны заклікаюць спыніць гвалт, вызваліць палітвязьняў, пакараць вінаватых у гвалце і іншых парушэньнях законаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маліцеся за спыненьне жорсткасьці, гвалту і кровапраліцьця». Лідэры пратэстанцкіх цэркваў выступілі са зваротамРаней лідэры Зьвязу эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў, Аб’яднанай царквы хрысьціян веры эвангельскай, Аб'яднаньня хрысьціян поўнага Эвангельля зьвярнуліся да вернікаў з заклікам «узмацніць малітву за нашу краіну»:
«Маліцеся за спыненьне жорсткасьці, гвалту і кровапраліцьця, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх семʼі. Маліцеся за ўсіх людзей, за начальнікаў, каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсьць Вышэйшы судзьдзя, Якому мы ўсе дамо адказ. Маліцеся, каб народ зьвярнуўся праз Ісуса Хрыста да Бога і палюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім разуменьнем, і блізкага твайго, як самога сябе».
Лідэры гэтых царкоўных абʼяднаньняў Леанід Міховіч, Сяргей Цвор і Леанід Вараненка заклікалі да малітвы з постам з 18 па 20 лістапада на сходах і па дамах, а таксама ў наступныя дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі застанецца царква, школы ня будзе». У Сухараве абмеркавалі пляны зносу і забудовы. Было горача