Да страйку на Беларускім мэталюргічным заводзе (Жлобін, Гомельская вобласьць) далучылася кантралёр Ларыса Шанюк.
Яна патрабуе годнай аплаты працы, спыненьня міліцэйскага гвалту, новых справядлівых выбараў.
Дагэтуль да страйку далучыліся па адным з 29 кастрычніка дзесяць чалавек. Усіх іх звольнілі з працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да страйку на БМЗ далучыўся яшчэ адзін мэталюрг. На папярэдніх завялі крымінальныя справы і звольнілі2 лістапада на групу работнікаў Беларускага мэталюргічнага заводу завялі крымінальную справу паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (правядзеньне незаконных групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады).
У пастанове пералічаны чатыры работнікі БМЗ і «іншыя нявызначаныя асобы».
Справа тычыцца падзей 17 жніўня. Тады работнікі БМЗ спрабавалі пачаць страйк і спынілі на час працу ўсіх трох доменных печаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год даўгі вырасьлі ў 10 разоў. Як ідуць справы на беларускіх заводах