Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі выказаўся з нагоды гвалтоўнага разгрому мэмарыялу Бандарэнку і масавых арыштаў.
«Дарагія мае сябры! Мы ўсе добра ведаем і бачым, што адбываецца ў нашай каханай Беларусі.
Насільле, гвалт, катаваньні, зьневажаньне чалавечай годнасьці, агрэсія з боку дзяржаўных сілавых структур у адносінах да мірных грамадзян нашай краіны.
Сёньняшнія паводзіны сілавікоў паказваюць павелічэньне страху і боязі дзяржаўнай улады ў дачыненьні да беларускага народу.
Разбурэньне народнага мэмарыялу, які паўстаў на месцы брутальнага захопу Рамана Бандарэнкі, быў чарговай спробай зьнішчыць усё тое высакароднае, чыстае, сьветлае, што ёсьць у нашых людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Касабуцкі назваў Бандарэнку чарговай ахвярай тэрору і гвалту. ВІДЭААрышт шматлікіх мірных грамадзян павінен запалохаць іншых людзей.
Аднак усе гэтыя рэпрэсіі толькі ўмацоўваюць нас. Заахвочваю маліцца за наш народ, аб умацаваньні духу, адвазе і сьмеласьці ў гэтых выпрабаваньнях. Таксама не забываць далучаць да малітвы інтэнцыю аб навяртаньні для тых, чые рукі запэцканыя крывёю людзкою...
Няхай Бог дасьць нам патрэбныя ласкі, каб народ наш дастойна прайшоў праз гэта выпрабаваньне. Хрыстос ніколі не пакіне нас. Гэта надзея няхай пранікае ў нашыя сэрцы», — напісаў Юры Касабуцкі ў фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага», — прадстаўнік Праваслаўнай царквыНаконт паводзінаў сілавікоў выказаўся і прадстаўнік Праваслаўнай царквы Сергій Лепін.
«Не разумею, навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае патаптаньне зьнічоў і абразкоў, барацьба з імправізаваным мэмарыялам у двары яго дома, уздоўж дарог?.. У чым сэнс? Ня ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленьне — яны ўзгодненыя? З кім?» — напісаў сьвятар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля разгрому мэмарыяла Бандарэнку на «плошчы Перамен» увялі пашпартны кантрольУ менскім двары ў раёне вуліцы Чарвякова, які назвалі «плошчай Пераменаў», пасьля разгону акуцыі памяці забітага актыівста Рамана Бандарэнкі і затрыманьня сотняў людзей камунальнікі разабралі народны мэмарыял.
Кветкі вынесьлі ў грузавік. Да іх прыезду сілавікі зьбівалі зьнічы нагамі, зрывалі плякаты і сьцягі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хлопец зь відэа, дзе сілавікі жорстка затрымліваюць людзей у краме на Чарвякова, расказаў, што адбылося
Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі
- Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
- Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
- Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
- У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
- Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную яго ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
- Раман быў у крытычным стане.
- ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя прыбыла на месца толькі пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
- Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.
- 19 лістапада затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін. Пачатак суду над імі прызначаны на 19 лютага.
- 18 лютага 2021 году, на соты дзень пасьля сьмерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце сьмерці яе сына пачалі крымінальную справу.
- 17 верасьня 2021 справу прыпынілі«з прычыны неўстанаўленьня асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».