Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і лідэр Азэрбайджану Ільхам Аліеў падпісалі заяву аб спыненьні вайны ў Нагорным Карабаху. Пра гэта прэзыдэнт Расеі Пуцін.
«9 лістапада прэзыдэнтам Азэрбайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліевым, прэм'ер-міністрам Рэспублікі Армэнія Ніколам Пашыньянам і прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі падпісаная заява, у якой абвяшчаецца аб поўным спыненьні агню і ўсіх ваенных дзеяньняў у зоне нагорна-карабаскага канфлікту з 00 гадзін 00 хвілін паводле маскоўскага часу 10 лістапада 2020 году. Азэрбайджанская Рэспубліка і Рэспубліка Армэнія спыняюцца на занятых імі пазыцыях», -— сказаў ён.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў паведаміў, што дэталі гэтай заявы зьявяцца неўзабаве.
Раней паведамленьне пра гэта кіраўнік армянскага ўраду разьмясціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Азэрбайджану заявіў аб узяцьці гораду Шушы. Армэнія гэта зьняпраўдзіла«Я падпісаў заяву з прэзыдэнтамі Расеі і Азэрбайджану аб спыненьні карабахскай вайны ў 01:00 (00:00 менскага часу). Тэкст ужо апублікаванай заявы невыказна балючы для мяне асабіста і для нашага народу. Я прыняў гэтае рашэньне ў выніку глыбокага аналізу ваеннай сытуацыі і ацэнкі людзей, якія лепш за ўсё яе ведаюць», — адзначыў ён, дадаўшы, што «прыняў вельмі і вельмі цяжкае рашэньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Азэрбайджану заявіў, што гатовы абмеркаваць «самакіраваньне» ў КарабахуПаводле Пашыньяна, «гэты крок заснаваны на перакананьні, што гэта найлепшае магчымае рашэньне ў сытуацыі, якая склалася».
«Пра ўсё гэта я падрабязна раскажу ў найбліжэйшыя дні. Гэта не перамога, але і паразы ня будзе, пакуль вы не прызнаеце сябе пераможанымі. Мы ніколі не прызнаем сябе пераможанымі, і гэта павінна стаць пачаткам нашай эры нацыянальнага яднаньня і адраджэньня», — зазначыў ён.
Пратэсты ў Ерэване
Тым часам у Ерэване пачалася акцыя пратэсту. Незадаволеныя рашэньнем прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна ў пытаньні Карабаху грамадзяне сабраліся ля будынку ўраду краіны ў цэнтры Ерэвану. Пазьней дэманстранты ўварваліся ў будынак ураду.
Як паведамляе карэспандэнт «Інтэрфаксу», некалькі дзясяткаў чалавек
грамяць у будынку дзьверы, вокны, сарвалі шыльду з асабістага кабінэта
Пашыньяна.
«Дзе Нікол, дзе гэты здраднік?» — крычаць дэманстранты. Гучаць абразы і патрабаваньні неадкладнай адстаўкі.