У нядзелю 1 лістапада ў Менску праходзіць традыцыйная дэманстрацыя пратэсту – марш «Дзяды супраць тэрору» накіравалася ў Курапаты.
Марш пачаўся з разгону калёны на праспэкце Незалежнасьці з ужываньнем сьвятлашумавых гранат і стрэлаў у паветра. Пасьля сілавікі ня раз атакавалі калёны ў розных кропках маршруту, хапаючы і зьбіваючы дэманстрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стралялі ў паветра». Менская міліцыя прызнала выкарыстаньне несьмяротнай зброі на маршы ў КурапатыГУУС Менскага гарвыканкаму пацьвердзіла факты затрыманьняў.
Праваабаронцы «Вясны» апэратыўна складаюць сьпіс затрыманых. Па стане на 22:40 вядомыя больш як 260 прозьвішчаў затрыманых. Сьпіс абнаўляецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гранаты і стрэльбы супраць кветак і сьвечак. Як у Менску прайшоў марш «Дзяды супраць тэрору». ФОТА і ВІДЭА