«Для спыненьня выхаду на МКАД і на праспэкце Незалежнасьці была выкарыстаная несьмяротная зброя для стрэлаў у паветра», -— паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ГУУС Менскага гарвыканкама.
У міліцыі заявілі, што гэты былі «неабходныя меры па падтрыманьню парадку ў сталіцы і забесьпячэньню грамадзкай бясьпекі пры правядзеньні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства», у прыватнасьці ігнараванне правіл дарожнага руху і папярэджаньняў супрацоўнікаў міліцыі, выхады на праезную частку вуліц, перашкоды руху аўтамабіляў.
Стрэлы гранат гучалі, гумовымі кулямі стралялі і разгоны адбываліся на праспэкце Незалежнасьці, на вуліцы Каліноўскага, на Лагойскім тракце, на вуліцы Мірашнічэнкі і ў непасрэднай блізкасьці да Курапатаў, у полі паміж мамарыялам і комплексам «Экспабел».
Прынамсі адзін чалавек быў паранены гумовымі кулямі ў ногі, для яго выклікалі хуткую мэдычную дапамогу.