Украінскі бок катэгарычна адкідае «інсынуацыі намесьніка міністра замежных спраў Расеі Алега Сырамалотава, што нібыта з тэрыторыі Ўкраіны «кіравалі дэстабілізацыяй у Беларусі». Пра гэта ў Фэйсбуку заявіў намесьнік кіраўніка МЗС Украіны Васіль Боднар.
«Украіна ніколі ня ўмешвалася і ня мае намеру ўмешвацца ў унутраныя справы Беларусі, адрозна ад Расеі і ейных спэцслужбаў
Значная мера адказнасьці за цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі ляжыць акурат на Расеі, якая падступна намагаеццапазбавіць беларускі народ незалежнасьці і сувэрэнітэту, захапіць яго набыткі і актывы.
Расея баіцца дэмакратычнай Украіны, баіцца дэмакратызацыі Беларусі, а таму ўвесь час робіць спробы дыскрэдытацый і маніпуляцый.
Але намаганьні Расеі пасеяць нязгоду паміж украінскім і беларускім народамі загадзя вырачаны на паразу, як і нікчэмныя спробы перакінуць на Ўкраіну адказнасьць за ўласную падрыўную дзейнасьць РФ», — напісаў Боднар.
30 кастрычніка намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Алег Сырамалотаў заявіў, што «дэстабілізацыяй сытуацыі ў Беларусі кіравалі ў тым ліку з тэрыторыі Ўкраіны». Ён таксама сказаў, што маштабы пратэстаў, нягледзячы на вонкавую падтрымку, паступова скарачаюцца, аднак «становіцца больш ваяўнічых малойчыкаў з арматурай і камянямі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў, што гэта ён загадаў разганяць шэсьце на Арлоўскай: «П’яны, ашалелы, праколаты наркотыкамі натоўп» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыгразіў пратэстоўцам: «Ад сёньня ў палон нікога не бяром» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У самалёце нумар 1 усяго 50 месцаў, нават ня ўсе генэралы туды пасьпеюць дабегчы», — Паротнікаў