Выкладчыца Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатка філялягічных навук Натальля Суслава ад 30 кастрычніка не працуе ў ВНУ. Яна напісала дзьве заявы — на далучэньне да страйку і на звальненьне. Сёньня стала вядома, што заяву на звальненьне падпісала кіраўніцтва.
Натальля Суслава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ўвосень у Гомлі. Пасьля затрыманьня міліцыяй яе пакаралі арыштам на 8 дзён. Затым яе зноў затрымалі, і зноў пакаралі арыштам. 10 чарговых дзён яна прабыла ў ізалятары Буда-Кашалёве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомельскую выкладчыцу Натальлю Суславу зноў пакаралі арыштам на 10 дзёнУ заяве на далучэньне да страйку яна зазначыла, што такое рашэньне выклікана неабходнасьцю аб’яднацца з працоўнымі калектывамі, каб адстаяць сваю грамадзянскую пазыцыю.
Вядома, што выкладчыкі ўнівэрсытэту і студэнты рыхтуюць калектыўныя лісты да рэктарату з просьбай не звальняць выкладчыцу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лічу помсту шляхетным пачуцьцём». Гомельская выкладчыца і кандыдатка навук расказала пра 8 сутак арышту