Два работнікі Менскага аўтамабільнага заводу, якія бралі ўдзел у стайку ад 26 кастрычніка, звольненыя. Яшчэ трох пазбавілі 25% прэміі, 4 атрымалі вымовы.
Пра гэта Свабодзе паведаміла крыніца на МАЗе, якая просіць не пазываць празьвішча. Паводле крыніцы, на прадпрыемстве больш за 50 работнікаў працягваюць «італьянскі» страйк.
Адміністрацыя ўвяла жорсткія захады для кантролю за рабочымі. Тых, хто ў жніўні удзельнічаў у сходзе з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, узялі на кантроль. Самых актыўных рэгулярна выклікаюць на размовы да кіраўніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рабочага «Атланта», які зьвярнуўся да Лукашэнкі, даставілі ў РНПЦ псыхічнага здароўя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта нагадвае 1945 год у Нямеччыне — усе разумеюць, што гэта апошнія дні рэжыму, але працягваюць працаваць», — Баркоўскі