Пра салідарнасьць, рэпрэсіі, маўчаньне хакеістаў, дзейнасьць Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, прапаганду, якая выкарыстоўвала спорт і спартоўцаў, і будучыню беларускага спорту гавораць беларускія чэмпіёнкі.
У дыскусіі ўдзельнічаюць:
- Аляксандра Герасіменя, трохразовая прызэрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка сьвету і Эўропы ў плаваньні, якія ўзначаліла Беларускі фонд спартовай салідарнасьці.
- Марыя Шакура, капітан зборнай Беларусі ў рэгбі і каманды «Гражданочка», бронзавая прызэрка чэмпіянату Эўропы ў пляжным рэгбі 2017 году, якая падпісала пэтыцыю з патрабаваньнем новых выбараў і асуджэньнем гвалту, а нядаўна выйшла на свабоду пасьля 10 сутак арышту.
- Натальля Петракова, адна з найлепшых гандбалістак Беларусі, якая больш не працуе старшым трэнэрам нацыянальнай жаночай зборнай — ёй не працягнулі кантракту пасьля таго, як падпісала ліст спартоўцаў да ўлады.
- Сьвятлана Кудзеліч, беларуская лёгкаатлетка, рэкардсмэнка Беларусі на дыстанцыі 3000 мэтраў, срэбраная прызэрка чэмпіянату Эўропы, шматразовая чэмпіёнка Беларусі і ўдзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 году, якую звольнілі з працы, калі яна адмовілася зьняць свой подпіс пад вышэйзгаданым лістом спартоўцаў.
Глядзіце дыскусію на відэа
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне зьявіліся вошы». Леўчанка расказала пра жорсткія ўмовы на Акрэсьціна. Праваабаронца: гэта катаваньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандра Герасіменя: «Лукашэнка думаў, што спартоўцы будуць маўчаць» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забіраеш подпіс — ты наша. Калі не — разьвітваемся». Лёгкаатлетка Кудзеліч расказала пра шантаж чыноўнікаў