25 кастрычніка ў розных месцах Беларусі зафіксавана 19 пратэстных акцый, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле ведамства, у Менску «разрозьненыя групы грамадзян» утварылі калёну і выйшлі на праезную частку праспэкту Пераможцаў, заблякаваўшы рух транспарту. Пазьней пратэстоўцы дайшлі да моста праз Сьвіслач па вуліцы Арлоўскай і скіраваліся ў бок Цэнтральнага РУУС, дзе «кідалі камяні ў службовы аўтатранспарт і ў будынак міліцыі».
Міліцыя прызнала, што для «прадухіленьня нападу на міліцыянтаў» ужываліся спэцыяльныя сродкі, затрымліваліся найбольш агрэсіўныя ўдзельнікі беспарадкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марш «Народны ўльтыматум» у Менску сабраў больш за 100 тысяч чалавек і завяршыўся жорсткім разгонамСьцьвярджаецца, што пацярпелі два супрацоўнікі АМАП. Пра пацярпелых з боку пратэстоўцаў інфармацыі няма, хоць на фота і відэаматэрыялах бачныя параненыя ад сьветлашумавых гранатаў і гумавых куляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя прызнала прымяненьне сьлезацечнага газу ў ЛідзеУдакладняецца, што ў Горадні і Лідзе пускалі сьлезацечны газ.
Агулам затрымана 523 чалавекі (зь іх у Менску — 160). Да разгляду ў судах у месцы ўтрыманьня зьмешчаныя 352 асобы.