Начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Іван Кубракоў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў, што ўдзельнікі пратэставага маршу 25 кастрычніка напалі на Цэнтральнае РУУС сталіцы і разьбілі шыбу ў памяшканьні.
«Мэты пратэстоўцаў нам, натуральна, былі вядомыя: сёньня ў сталіцу зьехаліся больш агрэсіўныя і актыўныя ўдзельнікі акцыі пратэсту, мэта іх была адна – заняць цэнтар гораду Менску, а калі сказаць дакладна, то праспэкт Незалежнасьці з усімі яго плошчамі, – цытуе Tut.by словы Кубракова ў эфіры тэлеканалу. – Мы трымалі ўсё пад кантролем і пры чарговай спробе прарвацца да плошчы Сьцяга пратэстоўцы пачалі паводзіць сябе агрэсіўна, а менавіта закідваць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў камянямі. Затым натоўп рушыў у спальныя раёны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні супрацьстаяньне сілавікоў і пратэстоўцаў скончылася сотняй затрыманьняў. ФОТАКубракоў заявіў што затрымалі «актыўных удзельнікаў», якія нападалі менавіта на Цэнтральнае РУУС, а таксама тых, хто «зладзіў бясчынства» ў раёне спальных раёнаў і вуліцы Нававіленскай.
Па словах кіраўніка ГУУС, у Менску затрымалі каля 120 чалавек, пацярпелі два супрацоўнікі органаў унутраных спраў (гэта здарылася «пры спыненьні супрацьпраўных дзеяньняў»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ультыматум працуе». Дыскусія аналітыкаў пра нядзельны пратэст і пэрспэктывы страйкуМарш «Народны ўльтыматум» у Менску сабраў больш за 100 тысяч чалавек і завяршыўся жорсткім разгонам. Сілавікі ўжылі сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі супраць мірных удзельнікаў маршу. Гэта адбылося ўжо пры канцы акцыі, на вуліцы Арлоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марш «Народны ўльтыматум» у Менску сабраў больш за 100 тысяч чалавек і завяршыўся жорсткім разгонам