Удзень 25 кастрычніка ў менскім аэрапорце заўважылі прыватны верталёт, які прыляцеў з Кіева. Адразу ж зьявілася вэрсія, што на ім ва Ўкраіну вывезуць Віталя Шклярава — грамадзяніна Злучаных Штатаў, пра вызваленьне якога дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо размаўляў напярэдадні з Аляксандрам Лукашэнкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША: Майк Пампэо патрабаваў ад Лукашэнкі вызваліць ШкляраваБацька Шклярава Валянцін абверг Радыё Свабода гэтую інфармацыю. Ён сказаў, што ягоны сын у Менску, дзе таксама знаходзіцца хворая маці Віталя Шклярава. Таксама гэтую вэрсію пра вылет абверг і адвакат Шклярава Антон Гашынскі, паведаміла «Эўрарадыё» у сваім тэлеграм-канале.
«Віталь у Менску, усё нармальна, ён знаходзіцца са сваёй маці. У ягонай маці заўтра раніцай апраменьваньне. Віталь плянуе паехаць заўтра зь ёю. Якія верталёты, пра што вы кажаце? Ён законапаслухмяны грамадзянін, ён пад падпіскай пра нявыезд. Ніякіх папер у дачыненьні да яго — аб спыненьні крымінальнага перасьледу — мы ня бачылі», — сказаў Гашынскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віталю Шкляраву памянялі меру стрыманьня на падпіску пра нявыезд. Ён сустрэўся з мамай: «Плакалі паўгадзіны»Паліттэхноляг Віталь Шкляраў — адзін з 12 палітвязьняў, зь якімі ў сьледчым ізалятары КДБ сустрэўся Аляксандар Лукашэнка. Неўзабаве меру стрыманьня для яго зьмянілі на падпіску пра нявыезд.