Сотні ўдзельніц Жаночага маршу ў Менску, размова Пампэо з Лукашэнкам. Найважнейшае за 24 кастрычніка

Жаночы марш 24 кастрычніка

Традыцыйны суботні «Жаночы марш»​ супраць улады Аляксандра Лукашэнкі прайшоў 24 кастрычніка ў Менску. Некалькі соцень жанчын прайшлі шэсьцем ад вуліцы Першамайскай да плошчы Перамогі і пасьля праспэктам Незалежнасьці да Акадэміі Навук, адкуль зноў вярнуліся на плошчу Якуба Коласа. Затрыманыя каля 10 жанчын

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшоў «Жаночы марш». ФОТА, ВІДЭА

Адбылася тэлефонная размова Майка Пампэо з Аляксандрам Лукашэнкам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў дзяржсакратару ЗША аб «нацыянальным дыялёгу». Зьявіліся падрабязнасьці размовы

Бабарыка ў турме вучыць беларускую мову. Пра гэта ён напісаў у адным з лістоў на волю, які падае яго тэлеграм-канал.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыка ў турме ўдасканальвае беларускую мову і арганізаваў курсы ангельскай для пачаткоўцаў

Магілёўскім аўтамабілістам давялося доўга стаяць у заторах на вуліцах, якімі ехалі ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. У калёне было каля сотні машын зь дзяржаўнай сымболікай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве праўладны аўтапрабег «За адзіную Беларусь» заблякаваў транспартны рух у цэнтры гораду

У зьвязку з пратэстамі ў Беларусі і ў льтыматумам, выстаўленым Сьвятланай Ціханоўскай на 26 кастрычніка, пасольства ЗША ў Менску параіла амэрыканцам дбаць пра сваю бясьпеку і запасьціся харчамі на тры дні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасольства ЗША раіць амэрыканцам у Беларусі на тры дні запасьціся ежай і гатоўкай

17-гадовага менчука Максіма Бабіча за блякаваньне дарогі абвінавацілі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Ён пад вартай, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На непаўналетняга менчука завялі крымінальную справу за блякаваньне дарогі

Грамадзянская кампанія дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі BY_Help за 10 дзён выплаціла паўмільёна рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія BY_Help выплаціла ўжо 2,8 мільёна рублёў пацярпелым ад сілавікоў

Сьпявак, паэт, кампазытар, вядоўца, лідэр гурту «Машина времени» Андрэй Макарэвіч расказвае пра свае беларускія карані і заявіў, што падтрымлівае тых, хто выходзіць на пратэсты ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гляджу на беларусаў з захапленьнем, я на іхным баку», — Андрэй Макарэвіч пра мірны пратэст, АМАП і ліст Лукашэнку